Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Waymo паказала беспілотнае таксі без стырна, педаляў і бакавых люстэркаў

Кампаніі Geely і Waymo паказалі электрамабіль без звыклых дэталяў, які ў перспектыве можа замяніць мадыфікаваныя версіі серыйных машын.

1 каментарый

Беспілотнае таксі новага пакалення было створанае ў супрацоўніцтве з маркай ZEEKR, якая належыць кітайскай Geely. Раней Waymo выпрабавала двухмесныя прататыпы або мадыфікаваныя версіі серыйных мінівэнаў Chrysler Pacifica і электрычных красовераў Jaguar i-Pace. Новы электрамабіль не мае стырна і педаляў, а на бакавых паверхнях кузава няма люстэркаў задняга віду, бо іх замяняюць камеры.

The Verge адзначае, што машына нагадвае мінівэн, у прататыпа пярэднія дзверы адыходзяць у бок, як у турыстычных аўтобусаў, перамяшчаючыся на крывых рычагах. Заднія дзверы зробленыя ссоўнымі, сярэдняй стойкі кузава наогул няма, што робіць дзвярную пройму велізарнай і зручнай для высадкі пасажыраў. Пярэдняя панэль пазбаўленая органаў кіравання.

У пасажыраў задняга шэрагу ёсць асобныя маніторы ў падгалоўніках сядзенняў першага шэрагу. Пярэднія сядзенні абсталяваныя электрапрывадамі і зараднымі партамі для мабільных прылад пасажыраў. Пры даўжыні 4,7 метра кузаў машыны мае шырыню 1,8 метра, колавая база дасягае амаль трох метраў. Для развароту электрамабілю патрабуецца 10 метраў.

У Кітаі Tesla Model Y стала прычынай смерці двух чалавек. Кампанія заяўляе што электрамабіль не вінаваты
У Кітаі Tesla Model Y стала прычынай смерці двух чалавек. Кампанія заяўляе, што электрамабіль не вінаваты
Па тэме
У Кітаі Tesla Model Y стала прычынай смерці двух чалавек. Кампанія заяўляе, што электрамабіль не вінаваты
Volkswagen зрабіў офіснае крэсла з электрарухавіком і фарамі
Volkswagen зрабіў офіснае крэсла з электрарухавіком і фарамі
Па тэме
Volkswagen зрабіў офіснае крэсла з электрарухавіком і фарамі
Tesla отзывает более миллиона электрокаров — больше чем произвела и доставила за весь прошлый год
Tesla отзывает более миллиона электрокаров — больше, чем произвела и доставила за весь прошлый год
По теме
Tesla отзывает более миллиона электрокаров — больше, чем произвела и доставила за весь прошлый год

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

0

Возите? Нет, показываем)