WhatsApp дадаў рэдактар кастамных стыкераў
Месенджар паказаў новы інструмент для стварэння індывідуальных стыкераў. Абнаўленне даступнае карыстальнікам iOS, калі функцыя з’явіцца для Android — пакуль невядома.

Каб адкрыць рэдактар, трэба націснуць на значок стыкера ў полі ўводу паведамлення, клікнуць на іконку з плюсам і выбраць фатаграфію са сваёй галерэі. Алгарытмы вызначаць, які аб’ект трэба выразаць, або прапануюць варыянты. Або карыстальнік можа выбраць у якасці стыкера фота цалкам.
На стыкер можна накласці тэкст, малюнак ад рукі, смайлік і іншы захаваны стыкер. Пасля адпраўкі элементы можна дадаць, але выдаліць захаваны ў месенджары стыкер не атрымаецца. Для змены гатовага стыкера неабходна заціснуць яго і выбраць адпаведную опцыю.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.