WhatsApp дадасць АІ-памочнікаў у бізнэс-акаўнты
Месенджар дадасць віртуальнага памочніка са штучным інтэлектам для вядзення бізнэс-акаўнтаў, у тым ліку для стварэння рэкламы і працы з кліентамі.
Новыя функцыі будуць даступныя па падпісцы Meta Verified. Спачатку яны з’явяцца ў Бразіліі, Індыі, Інданезіі і Калумбіі, пазней — у іншых краінах. Кошт падпіскі пачынаецца ад $14 на месяц. Падпісчыкі атрымаюць значок верыфікацыі і абарону ад выкарыстання іх імя трэцімі асобамі. Прадпрымальнікі змогуць выкарыстоўваць бізнеэс-рахунак з некалькіх прылад, а таксама ствараць вэб-старонку з інфармацыяй аб кампаніі.
Паводле слоў кіраўніка Meta Марка Цукерберга, мэта — стварэнне некалькіх сістэм АІ-памочнікаў пад розныя задачы. Адміністратары бізнэс-акаўнтаў змогуць выкарыстоўваць АІ-рашэнні для стварэння рэкламы ў Facebook і Instagram, якая будзе перанакіроўваць кліентаў у чат WhatsApp. Раней кампанія дадала бясплатнага АІ-памочніка Meta AI у свае сацсеткі. У новую версію чат-бота інтэграваная мадэль Llama 3.
Читать на dev.by