WhatsApp зможа адпраўляць паведамленні ў іншыя месенджары. А потым і тэлефанаваць
Кампанія забяспечыць абмен паведамленнямі з іншымі сэрвісамі ў сваіх месенджарах, бо гэтага патрабуюць еўрапейскія законы.
Змены звязаныя з законам «Пра лічбавыя рынкі» ЕС, згодна з якім сэрвісы па абмене паведамленнямі маюць быць кросплатформеннымі, то-бок падтрымліваць адпраўку паведамленняў адзін аднаму. Напрыклад, карыстальнік зможа з WhatsApp напісаць суразмоўцу ў Telegram. Паводле даных The Verge, функцыя запрацуе на тэрыторыі ЕС на працягу двух гадоў.
Абнаўленне дазволіць карыстальнікам WhatsApp адпраўляць тэкставыя і галасавыя паведамленні ў Telegram, iMessage, Google Messages, Signal і іншыя сэрвісы. У наладах WhatsApp можна будзе выбраць, як будуць адлюстроўвацца чаты з іншых месенджараў: разам з асноўнымі перапіскамі або ў асобнай тэчцы. Таксама розныя месенджеры будуць падтрымліваць агульныя рэакцыі, прамыя адказы, індыкатары набору тэксту.
Цяпер кросплатформенныя функцыі знаходзяцца на стадыі тэсціравання. Meta паабяцала, што да 2027 года карыстальнікі таксама змогуць здзяйсняць аўдыя- і відэазванкі паміж рознымі месенджарамі.
Читать на dev.by