WhatsApp тэсціруе функцыі адпраўкі «кружочкаў» і падтрымкі некалькіх акаўнтаў
Месенджар пачаў тэсціраваць функцыю адпраўкі відэапаведамленняў, аналагічную «кружочкам» у Telegram, і падтрымкі некалькіх акаўнтаў.
Паводле даных партала WABetaInfo, функцыя дазволіць адпраўляць відэапаведамленні працягласцю да 60 секунд, якія запісваюцца ў рэальным часе. Цяпер інструмент даступны толькі абраным бэта-тэстарам, але найбліжэйшым часам ім зможа скарыстацца большая колькасць карыстальнікаў.
Таксама месенджар вядзе працу над іншай функцыяй, гаворка вядзецца пра магчымасць увайсці ў некалькі ўліковых запісаў месенджара ў адной праграме. Функцыя дазволіць карыстальнікам выбіраць, у які ўліковы запіс яны хочуць увайсці. Пры першым стварэнні дадатковага акаўнта ён будзе пастаянна актываваны на прыладзе датуль, пакуль уладальнік акаўнта не вырашыць з яго выйсці.
Читать на dev.by