WhatsApp тэсціруе функцыю трансляцыі экрана

Месенджар тэсціруе новую функцыю, з дапамогай якой карыстальнікі змогуць запускаць трансляцыю экрана.

Пакінуць каментарый

Таксама ў праграме зменіцца панэль кіравання і з’явіцца новая кнопка для стварэння трансляцый. Пакуль змены даступныя толькі ў бэта-версіі для Android. Трансляцыя можа не працаваць на састарэлай версіі аперацыйнай сістэмы, у карыстальнікаў, якія не ўсталявалі апошняй версіі, а таксама падчас групавых званкоў.

Пры ўключэнні функцыі трансляцыі месенджар пакажа апавяшчэнне з папярэджаннем не паказваць канфідэнцыйныя даныя іншым карыстальнікам. Раней месенджар дадаў функцыю рэдагавання паведамленняў на працягу 15 хвілін пасля адпраўкі, а таксама дадаў магчымасць ставіць паролі на прыватныя чаты.

У WhatsApp з’явяцца нікнэймы карыстальнікаў
Па тэме
У WhatsApp з’явяцца нікнэймы карыстальнікаў
WhatsApp дазволіў рэдагаваць паведамленні ў чатах
Па тэме
WhatsApp дазволіў рэдагаваць паведамленні ў чатах
WhatsApp дадаў функцыю прыватных чатаў
Па тэме
WhatsApp дадаў функцыю прыватных чатаў

Читать на dev.by