WhatsApp запусціць каналы — адміністратары змогуць забараніць перасылку і скрыншоты

Кампанія змесціць каналы асобна ад чатаў і супольнасцей — на ўкладцы «Актуальнае».

Пакінуць каментарый

Карыстальнікі змогуць знаходзіць такія старонкі праз пошук у каталогу або пераходзячы па прамых спасылках-запрашэннях. Іншыя карыстальнікі не ўбачаць падпісак. Адміністратары каналаў атрымаюць магчымасць публікаваць тэксты, фатаграфіі, відэа, апытанні, стыкеры, яны змогуць забараніць падпісчыкам перасылаць кантэнт або рабіць здымкі экрана.

WhatsApp заявіў, што пры жаданні можна будзе схаваць старонку ў пошукавай выдачы каталога і «вызначыць, каму дазволена падпісвацца». Месенджар будзе захоўваць гісторыю публікацый не больш за 30 дзён. Тэлефоны карыстальнікаў будуць схаваныя ад падпісчыкаў канала і адміністратара. Нумар і фатаграфія адміністратара таксама не будуць бачныя.

Публічныя каналы не будуць абароненыя скразным шыфраваннем, аднак яго могуць дадаць пазней, напрыклад, для старонак, прызначаных для абмежаванага кола карыстальнікаў. Пакуль сэрвіс знаходзіцца на стадыі распрацоўкі, функцыю пакажуць спачатку ў Калумбіі і Сінгапуры.

WhatsApp тэсціруе функцыю трансляцыі экрана
Па тэме
WhatsApp тэсціруе функцыю трансляцыі экрана
У WhatsApp з’явяцца нікнэймы карыстальнікаў
Па тэме
У WhatsApp з’явяцца нікнэймы карыстальнікаў
WhatsApp дазволіў рэдагаваць паведамленні ў чатах
Па тэме
WhatsApp дазволіў рэдагаваць паведамленні ў чатах

Читать на dev.by