Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Wikipedia запусціла свой Wrapped: што вы чыталі ўвесь год

Анлайн-энцыклапедыя ўкараніла персанальную гадавую справаздачу для карыстальнікаў — аналаг папулярнага Spotify Wrapped. Новы інструмент паказвае, колькі хвілін вы правялі на сайце, якія артыкулы чыталі найчасцей і якія тэмы выклікалі найбольшую цікавасць на працягу года.

Пакінуць каментарый

Персанальная статыстыка даступная толькі ў мабільнай аплікацыі Wikipedia, і ўлічвае толькі тыя старонкі, якія вы адкрывалі на тэлефоне, будучы аўтарызаваным. Таму для многіх карыстальнікаў вынік можа выглядаць няпоўным.

У параўнанні з музычнымі сэрвісамі справаздача выглядае прасцей — без забаўляльных метрык кшталту «вашага ўзроставага індэкса» ці персаналізаваных жартаў, але базавую аналітыку актыўнасці прадастаўляе. Каб убачыць свой Year in Review, трэба адкрыць аплікацыю Wikipedia і націснуць на іконку профіля.

Акрамя персанальнай справаздачы Wikipedia апублікавала і глабальную статыстыку за 2025 год. Самым чытаным артыкулам стаў некралог палітычнага актывіста Чарлі Кірка — каля 45 мільёнаў праглядаў.

На другім месцы «Смерці ў 2025 годзе», на трэцім — матэрыял пра серыйнага забойцу Эда Гіна, чыя біяграфія натхніла стваральнікаў серыяла Netflix Monster: The Ed Gein Story. У топ-10 таксама ўвайшлі старонкі Дональда Трампа, Ілана Маска і Папы Льва XIV, а сярод фільмаў — Sinners і Superman.

Wikipedia таксама раскрыла статыстыку па ўсёй платформе:

  • каля 1 мільярда ўнікальных прылад у месяц заходзяць на англамоўную версію,
  • карыстальнікі сумарна чытаюць 2,4 мільярда гадзін,
  • усе моўныя версіі разам набіраюць 4,6 мільярда гадзін,
  • па ўсім свеце працуе прыкладна 250 тысяч рэдактараў,
  • яны робяць звыш 300 правак у хвіліну,
  • за год было ўнесена 67 мільёнаў змяненняў, з іх больш за 30 мільёнаў — у англамоўнай версіі.
У Японіі школьнік навайбкодзіў узломшчыка і скраў дадзеныя мільёнаў карыстальнікаў

Па тэме

У всех ИИ-стартапов есть одна главная проблема — мнение эксперта

У сеціва патрапіў «агляд душы» чат-бота Claude ад Anthropic

Чытайце таксама
«Думаюць, калі ўзяць «галоўнага», ён дасць пароль ад Wikipedia». Чаму прыходзяць па вікіпедыстаў — і чаму вікіпедысты працягваюць пісаць

Пагутарылі з камьюніці.
В России запустили свой аналог «Википедии». Он сломался в первый день запуска

1 каментарый
Россияне стали массово скачивать интернет-архивы из-за риска блокировки «Википедии»

В России заблокировали Twitter, Facebook, Wikipedia, сайты «Медузы», BBC, Deutsche Welle, а также App Store и Google Play

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Обсуждение
Комментируйте без ограничений

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.

Комментариев пока нет.