Wildberries выходзіць на рынак таксі Беларусі

У Беларусі з’явіцца новы сэрвіс таксі, якім будзе кіраваць маркетплэйс Wildberries. Пра гэта піша Office Life са спасылкай на крыніцы на рынку перавозак. Сэрвіс павінен запрацаваць у бліжэйшыя месяцы.

1 каментарый

Праектам будзе займацца ТАА «Аператар ВБ Таксі». Гэта кампанія была зарэгістравана ў рэестры перавозчыкаў пасажыраў у якасці дыспетчара 16 мая. Яе асноўным відам дзейнасці пазначаная дзейнасць у сферы камп’ютарнага праграмавання.

Сама кампанія была зарэгістраваная ў Мінску ў гэтым сакавіку. 80% у ёй належыць расійскаму ТАА «Вайлдберриз», 20% — беларускай кампаніі «ТД квадрат», якая займаецца здачай у арэнду ўласнай нерухомасці. Юрыдычны адрас «ТД квадрат» і «Аператара ВБ Таксі» супадае.

Wildberries развівае ўласны аўтапарк, а таксама супрацоўнічае з партнёрамі і прыцягвае прыватных перавозчыкаў. Таксама Wildberries будуе лагістычны цэнтр у індустрыяльным парку «Вялікі камень».

У маі ў Мінску пачаў працу таксі-сэрвіс A1. Цяпер на рынку дамінуе расійскі «Яндекс Таксі».

У Беларусь прыехала дэлегацыя «Яндэкса». Хочуць запусціць у нас беспілотнае таксі
Па тэме
У Беларусь прыехала дэлегацыя «Яндэкса». Хочуць запусціць у нас беспілотнае таксі
«Аб’ём рынку — 1,3 млрд рублёў у год». «А1» запускае ўласны таксі-сэрвіс
Па тэме
«Аб’ём рынку — 1,3 млрд рублёў у год». «А1» запускае ўласны таксі-сэрвіс
Расія адкрые ў Беларусі цэнтр робататэхнікі
Па тэме
Расія адкрые ў Беларусі цэнтр робататэхнікі

Читать на dev.by