Wildberries запусціў таксі ў Беларусі. Пакуль у тэставым рэжыме

З 5 ліпеня ў Мінску ў тэставым рэжыме запрацаваў сэрвіс WB Taxi ад Wildberries. Пра старт бэта-тэсту кампанія паведаміла Office Life.

1 каментарый

У аснове сэрвісу WB Taxi —  навігацыйная сістэма ўласнай распрацоўкі. Першымі яго змогуць апрабаваць кліенты маркетплэйса. Каб трапіць у бэта-тэст, трэба пакінуць заяўку.

Тэставанне працягнецца некалькі месяцаў. Яго ўдзельнікі змогуць паўплываць на функцыянал сэрвісу — каманда шукае, што трэба дапрацаваць, перш чым разгортваць яго на шырокую аўдыторыю.  

У маі ў Мінску пачаў працаваць сэрвіс таксі ад тэлекам-правайдэра А1. Дамінуе на беларускім рынку расійскі «Яндэкс Таксі».

Расійскія анлайн-карты з года ў год адбіваюць беларускую аўдыторыю ў Google
Па тэме
Расійскія анлайн-карты з года ў год адбіваюць беларускую аўдыторыю ў Google
Расійскія маркетплэйсы кантралююць амаль палову рынку электроннага гандлю Беларусі
Па тэме
Расійскія маркетплэйсы кантралююць амаль палову рынку электроннага гандлю Беларусі

Читать на dev.by