Windows 11 адпраўляе велізарныя аб'ёмы карыстальніцкіх даных трэцім асобам
Аўтары YouTube-канала PC Security Channel сцвярджаюць, што Windows 11 збірае значна больш даных, ніж іншыя версіі сістэмы. Прычым адпраўляе іх не толькі на серверы кампаніі, але і трэцім асобам, піша Tom’s Hardware.
Аўтары YouTube-канала PC Security Channel сцвярджаюць, што Windows 11 збірае значна больш даных, ніж іншыя версіі сістэмы. Прычым адпраўляе іх не толькі на серверы кампаніі, але і трэцім асобам, піша Tom’s Hardware.
Блогеры прааналізавалі трафік, які адпраўляе з новенькага ноўтбука толькі што ўсталяваная Windows 11. Знойдзенага было дастаткова, каб уганараваць сістэму званнем «шпіёнскага софту».
Падвыпрабавальны камп’ютар, з якога ніколі не выходзілі ў інтэрнэт, усталёўваў злучэнне не толькі з цэнтрам абнаўлення Windows, MSN і серверамі Bing, але таксама з іншымі сэрвісамі, напрыклад, Steam, McAfee, geo.prod.do, ScorecardResearch і Onetrust. То-бок аперацыёнка збірае і адпраўляе тэлеметрыю розным маркетынгавым кампаніям, рэкламным сэрвісам і да таго падобным.
Для параўнання, адзначаюць эксперты PC Security Channel, больш як 20-гадовая Windows XP пасля ўсталявання падключаецца толькі да цэнтра абнаўленняў і сервераў Microsoft.
Microsoft зладзіла сапраўдны квэст карыстальнікам «дзясяткі»: амаль немагчыма адбіцца ад рэкламы Windows 11
У кампаніі заявілі, што «як і ў выпадку любой сучаснай аперацыйнай сістэмы», перадача даных патрэбная для саміх карыстальнікаў для падтрымання яе бяспекі, актуальнасці і працы ў адпаведнасці з чаканнямі. «Мы адданыя прынцыпу празрыстасці і рэгулярна публікуем інфармацыю пра сабраныя даныя, каб павысіць дасведчанасць спажыўцоў пра іх прыватнасць», — адзначыў прадстаўнік Microsoft.
Тэлеметрыя згадваецца ва ўмовах карыстання Windows, але карыстальнікі іх звычайна не чытаюць. Адключыць перадачу па меншай меры часткі даных (якая ўключаная па змоўчванні) можна пры першай загрузцы сістэмы. Паводле слоў выдання, пра магчымасць часткова адмовіцца ад перадачы сапраўды гаворыцца ва ўмовах, але Microsoft варта было б зрабіць яе больш прыкметнай і выразна запытваць дазвол карыстальнікаў з пазначэннем, якія менавіта іх даныя і куды адправяцца. На PC Security Channel папярэджваюць, што нават пасля адключэння трэкінгу тэлеметрыі сваімі інструментамі Windows 11 усё роўна адпраўляе некаторыя даныя з карыстальніцкага камп’ютара.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
А это разве новость для кого-то?
Microsoft в плане частной жизни еще хуже гугла, с гуглом все понятно - они этого не скрывают, но многие не знают что MS — это шпион в их компьютере.