Windows 11 атрымае АІ-функцыю пошуку па аўдыя- і відэазапісах
У апошняй зборцы ўдзельнікі праграмы Windows Insider выявілі згадку функцыі «інтэлектуальнага пошуку мультымедыя».
Функцыя інтэлектуальнага пошуку расшыфроўвае аўдыя- і відэафайлы. З дапамогай лакальнага АІ-алгарытму карыстальнік можа знайсці на прыладзе патрэбнае аўдыя або відэа па словах, якія змяшчаюцца ў запісе. Цяпер інструмент недаступны ў аніводнай тэставай зборцы Windows 11, але згадка функцыі паказвае на тое, што неўзабаве інтэлектуальны пошук з’явіцца.
Раней Microsoft выпусціла спрэчную функцыю Recall, якая рэгіструе ўсе дзеянні карыстальніка на камп’ютары. Даныя адлюстроўваюцца на часавай шкале, якая дазваляе лёгка знайсці цікавую інфармацыю. Карыстальнікі і спецыялісты па кібербяспецы раскрытыкавалі інструмент праз высокія рызыкі для канфідэнцыйнасці: даныя захоўваліся б у незашыфраваным выглядзе.
Читать на dev.by