World of Tanks Blitz зарабіла больш за $1 млрд за 10 гадоў

Мультыплэерны танкавы шутар World of Tanks Blitz папоўніў шэрагі «аднарогаў»: яго агульная выручка перавысіла $1 млрд. Пра гэта ў інтэрв’ю VentureBeat з нагоды дзесяцігоддзя гульні расказаў генеральны менеджар студыі MS-1 у Wargaming Тэйн Лайман.

Пакінуць каментарый

Таксама ён паведаміў, што геймеры з усяго свету спампавалі гульню больш за 180 млн разоў. Палова яе аўдыторыі прыпадае на зумераў. Версія для ПК больш імпануе гульцам сталейшага веку.

Рэліз World Of Tanks Blitz адбыўся ў чэрвені 2014 года. Першапачаткова гульня стала даступная для мабільных прылад, а з часам з’явілася на ПК з Nintendo Switch. Як выручка і загрузкі размяркоўваюцца па платформах, у Wargaming не ўдакладняюць.

EPAM, Wargaming і іншыя працягваюць скарачацца ў Літве
Па тэме
EPAM, Wargaming і іншыя працягваюць скарачацца ў Літве
Кафаўндар Wargaming адкрыў інвестфонд для распрацоўшчыкаў мабільных гульняў
Па тэме
Кафаўндар Wargaming адкрыў інвестфонд для распрацоўшчыкаў мабільных гульняў
Wargaming перадаў медыкам ва Украіне 13 рэанімабіляў. На машыны сабралі больш за $1 млн
Па тэме
Wargaming перадаў медыкам ва Украіне 13 рэанімабіляў. На машыны сабралі больш за $1 млн

Читать на dev.by