WSJ: Кітай абмяжоўвае доступ да баз даных для замежнікаў

Пасля ўнясення паправак у закон Кітая пра шпіянаж заходнія аналітыкі не могуць падоўжыць падпіску на базу даных Wind, якая з’яўляецца важнай крыніцай інфармацыі пра фінансава-эканамічнае становішча краіны.

1 каментарый

Паводле даных Wall Street Journal, заходнія даследчыкі сутыкнуліся з праблемай, якую сэрвіс называе «выкананне патрабаванняў». Выданне адзначае, што падпіскі стала немагчыма падоўжыць пасля пашырэння Кітаем закона пра шпіянаж. У законе пашырылі паняцце шпіянажу, да яго ў тым ліку залучаюць кібератакі на рэсурсы дзяржаўных органаў. Таксама павялічылася колькасць аб’ектаў шпіянажу: гэта ўсе дакументы, звесткі, матэрыялы, артыкулы, якія тычацца нацыянальнай бяспекі і падлягаюць абароне.

Таксама кітайскія ўлады ўзмацнілі кантроль над кансалтынгавымі і аналітычнымі кампаніямі, у тым ліку замежнымі. Напрыклад, у Шанхаі паліцыя дапытала супрацоўнікаў амерыканскай кансалтынгавай фірмы Bain & Сo., а ў Пекіне затрымалі працаўнікоў іншай амерыканскай кампаніі. Акрамя таго, паліцыя дапытала супрацоўнікаў даследчай кампаніі Capvision, ейныя офісы знаходзяцца ў Шанхаі і Нью-Ёрку.

Кітай будзе правяраць усе генератыўныя нейрасеткі на бяспеку
Па тэме
Кітай будзе правяраць усе генератыўныя нейрасеткі на бяспеку
Китай выступил против продажи TikTok в США
По теме
Китай выступил против продажи TikTok в США
Кітай хоча стварыць канкурэнта Starlink
Па тэме
Кітай хоча стварыць канкурэнта Starlink

Читать на dev.by