Кітай забароніць дыпфэйкі без маркіроўкі і дазволу саміх людзей
Адміністрацыя кіберпрасторы Кітая (CAC) апублікавала правілы, якія забараняюць ствараць дыпфэйкі без дазволу самога суб’екта або на шкоду нацыянальным інтарэсам.

Новыя правілы набудуць моц 10 студзеня 2023 года. Яны маюць абараніць людзей ад стварэння дыпфэйкаў з іх удзелам без дазволу. Незаконнай выявіцца «шкодная інфармацыя», створаная з дапамогай штучнага інтэлекту. Яна ўключае паклёп, шкоду рэпутацыі і гонару прыватных асоб, падробку пасведчанняў асобы і пагрозу бяспецы краіны.
Будуць дазволеныя дыпфэйкі ў тым выпадку, калі яны не нясуць згаданай «шкоднай інфармацыі» і маркіруюцца як кантэнт, створаны з дапамогай штучнага інтэлекту. Маркіроўка будзе абавязковай, яе няможна хаваць. Рэгулятар дадаў, што такі крок неабходны для зніжэння рызык, якія могуць узнікнуць праз дзейнасць пастаўшчыкоў дыпфэйкаў.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.