Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

WSJ: Пентагон і Мінюст ЗША дамагаюцца продажу амерыканскага бізнэсу TikTok

Амерыканскія ведамствы абмяркоўваюць магчымасць прымусовага продажу амерыканскага бізнэсу TikTok, які належыць кітайскай кампаніі ByteDance.

1 каментарый

Паводле даных The Wall Street Journal, гэтую ініцыятыву падтрымліваюць Міністэрства абароны і Міністэрства юстыцыі ЗША. Амерыканскія ўлады асцерагаюцца, што кітайскі ўрад зможа выкарыстоўваць праграму «для шпіянажу і палітычнага ўплыву». Прадаць TikTok прапанаваў камітэт замежных інвестыцый у ЗША, які больш за два гады абмяркоўвае з кіраўніцтвам сацсеткі мажлівасць падзяліць яе бізнэс.

Прадстаўнікі міністэрстваў ухваляюць ініцыятыву з боязі, што кітайскія ўлады могуць атрымаць доступ да звестак TikTok «або паўплываюць на відэа, якія амерыканцы праглядаюць у TikTok». Аднак супраць выступае Міністэрства фінансаў ЗША, якое старшынюе ў Камітэце. Ведамства асцерагаецца, што рашэнне амерыканскіх уладаў можа быць аспрэчана ў судзе. Раней Сенат ЗША прагаласаваў за забарону TikTok на прыладах, якія належаць ураду. Для набыцця законам моцы яго маюць ухваліць Палата прадстаўнікоў і прэзідэнт ЗША.

TikTok ужо колькі гадоў спрабуе пераканаць улады ЗША пакінуць яе ва ўласнасці ByteDance
TikTok ужо колькі гадоў спрабуе пераканаць улады ЗША пакінуць яе ва ўласнасці ByteDance
Па тэме
TikTok ужо колькі гадоў спрабуе пераканаць улады ЗША пакінуць яе ва ўласнасці ByteDance
Forbes: TikTok скараціў амаль увесь расійскі офіс. Астатнія рэлакаваліся ў Дубай
Forbes: TikTok скараціў амаль увесь расійскі офіс. Астатнія рэлакаваліся ў Дубай
Па тэме
Forbes: TikTok скараціў амаль увесь расійскі офіс. Астатнія рэлакаваліся ў Дубай
Youtube не дае спакою: TikTok запускае поўнаэкранны гарызантальны рэжым
Youtube не дае спакою: TikTok запускае поўнаэкранны гарызантальны рэжым
Па тэме
Youtube не дае спакою: TikTok запускае поўнаэкранны гарызантальны рэжым

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Anonymous
Anonymous
0

Хотят отжать бизнес в мире свободы и равноправия? Да, не, бред какой-то.