WSJ: Пентагон выкарыстоўваў ШІ-мадэль Claude пры захопе Мадура
Амерыканскія ваенныя выкарысталі ШІ-мадэль Claude, распрацаваную кампаніяй Anthropic, падчас аперацыі па затрыманні прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа Мадура. Пра гэта паведамляе The Wall Street Journal са спасылкай на крыніцы, знаёмыя з сітуацыяй.
Амерыканскія ваенныя выкарысталі ШІ-мадэль Claude, распрацаваную кампаніяй Anthropic, падчас аперацыі па затрыманні прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа Мадура. Пра гэта паведамляе The Wall Street Journal са спасылкай на крыніцы, знаёмыя з сітуацыяй.
Паводле выдання, Claude прымянялася ў рамках супрацоўніцтва Anthropic з кампаніяй Palantir Technologies — буйным падрадчыкам Міністэрства абароны і федэральных праваахоўных органаў ЗША. Palantir, чые платформы шырока выкарыстоўваюцца ў абаронных і разведвальных структурах, адмовілася ад каментароў. Міністэрства абароны ЗША, Белы дом і сама Anthropic таксама не адказалі на запыты журналістаў.
Гаворка ідзе пра рэзанансную аперацыю, у ходзе якой Мадура быў затрыманы і дастаўлены ў Нью-Ёрк для прад’яўлення абвінавачванняў, звязаных з наркагандлем. Гэта першы вядомы выпадак, калі мадэль Anthropic згадваецца ў кантэксце засакрэчанай ваеннай аперацыі ЗША.
Умовы выкарыстання Anthropic наўпрост забараняюць прымяняць Claude для падтрымкі гвалту, распрацоўкі зброі ці вядзення назірання. Прадстаўнік кампаніі адмовіўся пацвярджаць выкарыстанне мадэлі ў канкрэтнай аперацыі, але падкрэсліў, што «любое выкарыстанне інструмента павінна адпавядаць устаноўленым палітыкам».
Пры гэтым, як раней паведамляў Reuters, Пентагон вядзе перамовы з найбуйнейшымі ШІ-кампаніямі аб пашырэнні доступу да іх сістэм на закрытых сетках, уключаючы магчымае змякчэнне стандартных абмежаванняў.
Anthropic застаецца адзіным распрацоўшчыкам ШІ, чыя мадэль даступная ў засакрэчаных асяроддзях праз старонніх партнёраў, аднак нават у гэтым выпадку ўрад фармальна абавязаны прытрымлівацца правілаў кампаніі. На фоне растучай цікавасці ваенных да ШІ Пентагон таксама супрацоўнічае з OpenAI, Google і xAI, выкарыстоўваючы іх рашэнні для даследаванняў і аналітыкі.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
дзякуй за параду! будзем таксама выкарстоўваць пры захопе [dictator_name]