WSJ: распрацоўшчыкі ўсё часцей ужываюць АІ ў стварэнні відэагульняў
Распрацоўшчыкі відэагульняў усё часцей выкарыстоўваюць штучны інтэлект, які значна паскарае стварэнне прадукту.

Паводле даных The Wall Street Journal, многія ўдзельнікі рынку паспяхова ўжываюць АІ-падыходы ў сваёй працы. Electronic Arts змагла знізіць час стварэння лічбавага прататыпа ўзроўню ад тыдня да некалькіх гадзін. Roblox выкарыстоўвае генератыўны АІ для стварэння новых відаў матэрыялаў і анімацый. NetEase прымяняе АІ для напісання дыялогаў негульнявых персанажаў.
Генератыўны АІ Ghostwriter кампаніі Ubisoff дапамагае пісаць рэплікі негульнявых персанажаў. Таксама АІ дапамагае аўтаматычна мяняць абстаноўку гульні пры надыходзе новага сезона. Напрыклад, так рабіла Playtika для афармлення гульні Bingo Blitz да Дня Святога Патрыка. Scenario стварае мадэль АІ на базе генератыўных Stable Diffusion і Midjourney.
Аднак распрацоўшчыкі сутыкаюцца з непрадказальнасцю штучнага інтэлекту і рандамнымі няправільнымі адказамі. Акрамя таго, неспакой выклікаюць магчымыя праблемы з аўтарскімі правамі твораў, на якіх навучаюцца АІ.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.