WSJ: супрацоўнікі Meta ўзломвалі акаўнты ў Facebook і прадавалі іх хакерам
Кампанія звольніла або дысцыплінарна пакарала больш за 20 супрацоўнікаў за ўзлом уліковых запісаў карыстальнікаў Facebook.
Кампанія звольніла або дысцыплінарна пакарала больш за 20 супрацоўнікаў за ўзлом уліковых запісаў карыстальнікаў Facebook.
Кампанія звольніла або дысцыплінарна пакарала больш за 20 супрацоўнікаў за ўзлом уліковых запісаў карыстальнікаў Facebook.
Паводле даных The Wall Street Journal, сярод падазраваных выявіліся нанятыя пастаўшчыком кадравых паслуг Allied Universal ахоўнікі ў офісах Meta. У былых супрацоўнікаў быў доступ да механізма сацсеткі Oops, неабходнага для аднаўлення лагінаў і пароляў пасля хакерскіх узломаў. З дапамогай яго яны прадавалі доступ да чужых акаўнтаў за «тысячы долараў».
Гэты механізм выкарыстоўваецца толькі ў рэдкіх сітуацыях, напрыклад, калі доступ да акаўнта губляюць публічныя асобы і іх сямейнікі. Апошнімі гадамі выкарыстанне Oops вырасла: ад 22 тысяч выпадкаў у 2017 годзе да 50 270 у 2020 годзе.
«Асобы, якія прапаноўваюць ашуканскія паслугі, заўжды нацэленыя на анлайн-платформы, уключна з нашай, і адаптуюць сваю тактыку, зыходзячы з захадаў бяспекі, якія шырока выкарыстоўваюцца ў галіне», — заявіў прадстаўнік Meta Эндзі Стоўн.
Выданне адзначае, што захоп чужых акаўнтаў з мэтай перапродажу і пастаўкі інсайдарскай інфармацыі можа стаць выгадным бізнэсам для хакераў. У артыкуле пазначана, што тое, што адбываецца, сведчыць аб «маштабнай і заблытанай праблеме», з якой сутыкнулася кампанія.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Ой ну прямо взламывали. Прямо взломщики. Имея доступ по дефолту ко всему можно ли назвать это взломом?