X плануе стаць бясстратнай на пачатку 2024 года
Пасля куплі сацсеткі Іланам Маскам рэкламныя даходы кампаніі рэзка знізіліся. Новае кіраўніцтва шукае крыніцы дадатковага даходу.
На штогадовай канферэнцыі Code кіраўніца X Лінда Якарына заявіла, што сацыяльная сетка з’яўляецца бяспечнай з пункта гледжання рэпутацыі гандлёвых марак рэкламнай пляцоўкай. Паводле яе слоў, 90% з сотні найбуйнейшых рэкламадаўцаў былой Twitter вярнуліся на пляцоўку. За апошнія 12 тыдняў сацсетцы ўдалося вярнуць каля 1500 рэкламадаўцаў.
Маск прыцягнуў Якарына да кіравання сацсеткай, бо яна мае вялікі досвед у рэкламнай сферы медыябізнэсу. Раней уладальнік кампаніі заяўляў, што рэкламныя даходы платформы ў ЗША скараціліся на 60%. Кіраўніца X пашырыла штат спецыялістаў, якія адказваюць за рэалізацыю рэкламы і мадэрацыю. Акрамя таго, мадэрацыяй у X займаюцца і падрадныя арганізацыі.
Читать на dev.by