X (Twitter) будзе збіраць біяметрыю карыстальнікаў і не толькі
X (экс-Twitter) унёс змены ў палітыку прыватнасці і плануе збіраць новы від карыстальніцкіх даных — біяметрыю, піша Bloomberg.
«З вашай згоды мы можам збіраць і выкарыстоўваць вашую біяметрычную інфармацыю ў мэтах бяспекі і ідэнтыфікацыі», — гаворыцца ў тэксце. Што канкрэтна маецца на ўвазе пад біяметрыяй, Х не ўдакладняе, але звычайна кампаніі цікавяць твар, сятчатка вока і адбіткі пальцаў карыстальнікаў.
Прадстаўнік Х пацвердзіў навіну, але не стаў удавацца ў падрабязнасці. Як менавіта Х будзе збіраць і выкарыстоўваць біяметрыю юзераў, невядома. Акрамя таго, сацсетка хоча збіраць інфармацыю пра іх адукацыю і досвед працы.
«Мы можам збіраць і выкарыстоўваць вашую персанальную інфармацыю (напрыклад, працоўную гісторыю, адукацыю, працоўныя перавагі, навыкі і ўменні, актыўнасць у пошуку працы і гэтак далей), каб рэкамендаваць вам патэнцыйныя вакансіі, перадаваць патэнцыйным працадаўцам, калі вы адгукаецеся на вакансію, дапамагчы працадаўцам шукаць патэнцыйных кандыдатаў і паказваць вам больш рэлевантную рэкламу», — адзначаецца ў абноўленай палітыцы. Яна пачне дзейнічаць з канца верасня.
Читать на dev.by