Наступныя пакаленні Xbox і PlayStation выйдуць не раней за 2028 год
Microsoft і Sony не плануюць выпуску кансолей наступнага пакалення як мінімум да 2028 года.
Microsoft і Sony не плануюць выпуску кансолей наступнага пакалення як мінімум да 2028 года.
Microsoft і Sony не плануюць выпуску кансолей наступнага пакалення як мінімум да 2028 года.
Пра гэта паведаміла выданне VGC са спасылкай на дакументы, якія кампаніі падалі Упраўленню па абароне канкурэнцыі і рынках Вялікабрытаніі (CMA). Рэгулятар вядзе расследаванне набыцця Microsoft студыі Activision Blizzard. CMA выказала асцярогу, што ўгода адаб’ецца на канкурэнтаздольнасці PlayStation.
Асабліва рэгулятара цікавіць сітуацыя вакол правоў уласнасці на серыю гульняў Call of Duty. «Гэты ўплыў, верагодна, будзе асабліва адчувацца пры запуску кансолей наступнага пакалення, калі геймеры будуць прымаць рашэнні наконт куплі наступнай кансолі», — адзначыў рэгулятар.
Microsoft запэўніла ведамства, што да выхаду наступнага пакалення кансолей пройдзе шмат гадоў. Магчыма, што геймеры пры куплі кансолі наступнага пакалення могуць памяняць вендара. Кампанія ўдакладніла, што «гэта падзея [выхад новай кансолі] адбываецца прыкладна кожныя восем гадоў».
Sony і Microsoft выпусцілі кансолі цяперашняга пакалення PlayStation 5 і Xbox Series X/S у лістападзе 2020 года. Такім чынам, Выпуск наступнага пакалення Xbox адбудзецца ў 2028 годзе.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.