Xiaomi пабудавала таннае жыллё для маладых супрацоўнікаў
Xiaomi запусціла жыллёвы праект Xiaomi Youth Apartments, у рамках якога прапануе нядаўна выпушчаным супрацоўнікам даступнае жыллё ля сваіх кампусаў у Пекіне і Нанкіне, піша Gizmochina. Кватэры здаюцца за $280 у месяц.
У пекінскім комплексе 7 будынкаў на 2658 кватэр. Гэта студыі плошчай 29 кв. м. з уласным санвузлом і фірмовымі гаджэтамі для разумнага дома, мэбляваныя і гатовыя для пражывання. Але кухні — агульныя. Таксама ёсць спартзала, медыа-пакой, зялёныя зоны ў двары, канс’ерж і спецыяльная аплікацыя для вырашэння побытавых пытанняў. Дастаўляць супрацоўнікаў да офісаў і назад будуць шатламі.
Падаць заяўкі на атрыманне кватэры змогуць выпускнікі 2022–2025 гадоў. Прыярытэт будзе аддавацца тым, хто скончыў вучобу нядаўна.
У Нанкіне даступны 566 кватэр у 100 метрах ад мясцовага тэхнапарка Xiaomi. Гэта 55-метровыя студыі і двухпакаёвыя кватэры. Тут, у адрозненне ад пекінскага комплексу, прэтэндаваць на месца могуць усе супрацоўнікі Xiaomi.
Гендырэктар кампаніі Лэй Цзюнь адзначыў, што жыллё будавалі для павышэння якасці жыцця маладых інжынераў. Ініцыятыва з’яўляецца часткай больш маштабнай праграмы Xiaomi па прыцягненні больш за 5 тысяч кітайскіх выпускнікоў у бягучым годзе. Таксама ідзе праца па стварэнні жылога комплексу для працаўнікоў аўтамабільнага завода Xiaomi.
Читать на dev.by