«Я ненавіджу генератыўны АІ»: кіраўнік Procreate пакляўся не дадаваць АІ у рэдактар
Распрацоўшчык графічнага рэдактара адмовіўся ўкараняць тэхналогіі генератыўнага штучнага інтэлекту, паколькі не лічыць навучанне АІ-мадэляў этычным.
Распрацоўшчык графічнага рэдактара адмовіўся ўкараняць тэхналогіі генератыўнага штучнага інтэлекту, паколькі не лічыць навучанне АІ-мадэляў этычным.
Распрацоўшчык графічнага рэдактара адмовіўся ўкараняць тэхналогіі генератыўнага штучнага інтэлекту, паколькі не лічыць навучанне АІ-мадэляў этычным.
«Генератыўны АІ вырывае чалавечнасць з рэчаў. Пабудаваная на аснове крадзяжу, гэтая тэхналогія вядзе нас да бясплоднай будучыні. Мы лічым машыннае навучанне пераканаўчай тэхналогій са мноствам добрых якасцяў, але шлях, па якім ідзе генератыўны АІ, для нас і ў нашай сферы няправільны», — сказана ў заяве кампаніі.
«Я [капцы як] ненавіджу генератыўны АІ. Мне не падабаецца, што адбываецца ў індустрыі і як гэтыя змены ўплываюць на яе прадстаўнікоў. Мы не збіраемся ўкараняць генератыўны АІ у прадукты кампаніі — ні ў якім выглядзе. Усе свае інструменты Procreate праектуе і распрацоўвае з думкай пра тое, што тварыць з іх дапамогай будзе чалавек», — заявіў генеральны дырэктар Procreate Джэймс Куда.
We’re never going there. Creativity is made, not generated.
— Procreate (@Procreate) August 18, 2024
You can read more at https://t.co/9Fgh460KVu ✨ #procreate #noaiart pic.twitter.com/AnLVPgWzl3
«Мы не ведаем дакладна, куды прывядзе гэтая гісторыя і чым яна скончыцца, але мы верым, што знаходзімся на правільным шляху падтрымлівання творчасці людзей», — дадаў ён. Рашэнне кампаніі падтрымалі многія прадстаўнікі творчай супольнасці, занепакоенай парушэннямі аўтарскага права пры навучанні генератыўных АІ-мадэляў.
Раней група мастакоў падалі калектыўны пазоў супраць стваральнікаў Midjourney, Runway, Stability AI і DeviantArt. Пазоўнікі абвінавацілі распрацоўшчыкаў мадэлі Stable Diffusion у выкарыстанні іх работ для навучання АІ. Акруговы суд Каліфорніі пастанавіў распрацоўшчыкаў раскрыць інфармацыю пра матэрыялы, на аснове якіх навучаўся АІ. Справа дагэтуль знаходзіцца на разглядзе.
Іншыя кампаніі таксама адмаўляюцца ад укаранення перадавой тэхналогіі. Напрыклад, Clip Studio Paint адмовілася ад планаў укаранення генерацыі выяў пасля крытыкі карыстальнікаў. Wizards of the Coast, уладальніца Magic: The Gathering, выбачылася перад карыстальнікамі за ненаўмыснае выкарыстанне генератыўных выяў у сваіх прадуктах.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.