«Я ведаю, што гэта балюча»: кіраўнік Xbox Філ Спенсер паспрабаваў супакоіць супрацоўнікаў на тле скарачэнняў

Журналісты Kotaku апублікавалі ўнутраны ліст кіраўніка Xbox Філа Спенсера, які ён разаслаў усім супрацоўнікам студый Xbox і Bethesda.

1 каментарый

«Кіраўніцтву гульнявога падраздзялення прыйшлося прыняць рашэнні, якія, як нам здаецца, дапамогуць поспеху нашых прадуктаў і бізнэсу ў доўгатэрміновай перспектыве. Аднак уплыў гэтых рашэнняў на кожнага з вас паасобку адчуваецца ўжо цяпер. Ведаю, гэта балюча. Дзякуй, што падтрымліваеце сваіх калег на тле гэтых змен», — напісаў Спенсер.

Кіраўнік Xbox падкрэсліў, што кіраўніцтва гульнявога падраздзялення хоча быць як мага больш «празрыстым», і супрацоўнікі заўсёды могуць звярнуцца са сваімі пытаннямі. Таксама Спенсер падзякаваў супрацоўнікам за тое, што яны дапамагаюць кампаніі дамагацца поспеху на рынку.

Раней Microsoft абвясціла, што збіраецца звольніць 10 тысяч супрацоўнікаў. Штат кампаніі налічвае больш за 220 тысяч чалавек.  Некаторыя аналітыкі з Уол-стрыт чакаюць, што лічба можа выявіцца яшчэ большай.

Microsoft спрасціла доступ да воблачнага сэрвісу Azure OpenAI і хоча дадаць туды ChatGPT
Па тэме
Microsoft спрасціла доступ да воблачнага сэрвісу Azure OpenAI і хоча дадаць туды ChatGPT
Еўракамісія пярэчыць супраць угоды Microsoft з Activision Blizzard
Па тэме
Еўракамісія пярэчыць супраць угоды Microsoft з Activision Blizzard
Bloomberg: Microsoft плануе ўкласці да $10 млрд у распрацоўшчыка ChatGPT
Па тэме
Bloomberg: Microsoft плануе ўкласці да $10 млрд у распрацоўшчыка ChatGPT

Читать на dev.by