Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Yahoo звальняе больш за 20% штату

Yahoo ў рамках маштабнай рэструктурызацыі рэкламнага бізнэсу скароціць больш за 20% свайго агульнага штату, даведаўся Axios. Скарачэнні закрануць звыш паловы падраздзялення — больш за 1600 чалавек.

Пакінуць каментарый

У гутарцы з выданнем гендырэктар Yahoo Джым Ланцонэ падкрэсліў, што прычына звальненняў палягае не ў фінансавых цяжкасцях кампаніі. Гэта стратэгічны крок для стратнага падраздзялення, якое не змагло скласці годную канкурэнцыю Google і Meta на рэкламным рынку.

Паводле яго слоў, гэтыя змены вельмі і вельмі станоўча адаб’юцца на прыбытковасці кампаніі ў цэлым і дазволяць больш інвеставаць у рэнтабельныя напрамкі.

Некаторыя часткі рэкламнага падраздзялення будуць закрытыя, напрыклад, платформа для аўтаматызацыі продажу рэкламы вэб-паблішарамі і платформа для натыўнай рэкламы Gemini. Між тым асобныя рэкламныя кампаненты будуць наадварот развіваць і пашыраць новымі кадрамі.

Тысяча супрацоўнікаў — 12% штату — будуць звольненыя на гэтым тыдні, астатнія 8+% — у другім паўгоддзі.

Гадавы прыбытак усёй Yahoo складае каля $8 млрд.

Meta і Google больш не дамінуюць на рынку інтэрнэт-рэкламы ў ЗША
Meta і Google больш не дамінуюць на рынку інтэрнэт-рэкламы ў ЗША
Па тэме
Meta і Google больш не дамінуюць на рынку інтэрнэт-рэкламы ў ЗША

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.