Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Якія кнігі раяць праграмісты? Энтузіяст сабраў 15 000 рэкамендацый Hacker News у адным месцы

У каталогу Hacker Books сабраныя кнігі, якія карыстальнікі Hacker News абмяркоўвалі амаль 20 гадоў. Можна паглядзець рэйтынгі, знайсці рэкамендацыі ў праграмаванні і даведацца, што чытачы думаюць пра кожную кнігу.

Пакінуць каментарый
Дадай у Google
Якія кнігі раяць праграмісты? Энтузіяст сабраў 15 000 рэкамендацый Hacker News у адным месцы

У каталогу Hacker Books сабраныя кнігі, якія карыстальнікі Hacker News абмяркоўвалі амаль 20 гадоў. Можна паглядзець рэйтынгі, знайсці рэкамендацыі ў праграмаванні і даведацца, што чытачы думаюць пра кожную кнігу.

Распрацоўшчык Рохіт Шындэ стварыў Hacker Books — анлайн-бібліятэку з 15 766 кніг, згаданых у каментарах Hacker News з 2007 па 2026 год. Для гэтага ён прааналізаваў больш за 281 тысячу ўзгадванняў у 225 тысячах каментароў амаль 58 тысяч карыстальнікаў.

У праекце ёсць агульны рэйтынг кніг, тэматычныя падборкі, спіс твораў, якія набіраюць папулярнасць, і персанальныя рэкамендацыі. Для кожнай кнігі можна паглядзець, колькі чалавек яе абмяркоўвалі, колькі рэкамендавалі іншым і што менавіта пра яе пісалі.

Напрыклад, адзін з лідараў у колькасці ўзгадванняў — The Art of Computer Programming Дональда Кнута. Яе абмяркоўвалі 1125 карыстальнікаў, рэкамендавалі 336. А ў How to Win Friends and Influence People Дэйла Карнегі 579 рэкамендатараў — больш, чым у любой іншай кнігі ў каталогу.

Крыніца: Hacker Books.

Каб адрозніваць рэкамендацыі ад звычайных узгадванняў і крытыкі, аўтар скарыстаўся Claude Sonnet 5.5. Нейрасетка класіфікавала каментары, а вынікі выбарачна параўналі з ацэнкамі магутнейшага Claude Opus 5.5. Супадзенне склала каля 85%, таму ў дадзеных магчымы памылкі.

Сам сайт таксама практычна цалкам напісала нейрасетка. Паводле Шындэ, Claude Opus 5.5 стварыла не толькі інтэрфейс, але і сістэму апрацоўкі дадзеных. Распрацоўшчык у асноўным кіраваў працэсам, прымаў рашэнні і купіў дамен.

Ідэю ён запазычыў у Андрэя Карпатага, які нядаўна стварыў HackerTube — альтэрнатыўную відэаплатформу з роплікамі, рэкамендаванымі ўдзельнікамі Hacker News. На распрацоўку праекта ў Карпатага сышло каля двух гадзін.

Аўтар вайб-кодынгу сабраў свой «ютуб» з дапамогай Claude за два гадзіны. Без смеццевых рэкамендацый
Аўтар вайб-кодынгу сабраў свой «ютуб» з дапамогай Claude за два гадзіны. Без смеццевых рэкамендацый
Па тэме
Аўтар вайб-кодынгу сабраў свой «ютуб» з дапамогай Claude за дзве гадзіны. Без смеццевых рэкамендацый
ChatGPT наступае на пяты Google: пошукавых запытаў у чат-боце ўжо 20% ад аб'ёмаў пошукавіка
ChatGPT наступае на пяты Google: пошукавых запытаў у чат-боце ўжо 20% ад аб’ёмаў пошукавіка
Па тэме
ChatGPT наступае на пяткі Google: пошукавых запытаў у чат-боце ўжо 20% ад аб’ёмаў пошукавіка
Цяпер яшчэ і вайб-канструктар: энтузіасты з дапамогай чат-ботаў ствараюць робатаў і цацкі
Цяпер яшчэ і вайб-канструктар: энтузіасты з дапамогай чат-ботаў ствараюць робатаў і цацкі
Па тэме
Цяпер яшчэ і вайб-канструктар: энтузіасты з дапамогай чат-ботаў ствараюць робатаў і цацкі

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Обсуждение
Комментируйте без ограничений

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.

Комментариев пока нет.