Яндэкс Go прызналі манапалістам на рынку паслуг таксі ў Беларусі
Беларускі антыманапольны рэгулятар МАРГ афіцыйна прызнаў Яндэкс Go манапалістам на рынку пасажырскіх перавозак. Пра гэта заявіў першы намеснік міністра МАРГ Іван Вежнавец, паведамляе БЕЛТА.
Паводле слоў чыноўніка, для сэрвісу пачынаюць дзейнічаць «усе патрабаванні антыманапольнага заканадаўства».
— Аўтаматычна ўступаюць у сілу ўсе патрабаванні антыманапольнага заканадаўства: недыскрымінацыйныя ўмовы доступу спажыўцоў да паслуг, недапушчэнне манапольна высокіх або нізкіх цэн, — заявіў Іван Вежнавец.
МАРГ таксама выказаў занепакоенасць тым, што ў праграме «Яндэкс Go» пачасціліся выпадкі прапановы таксі па падвышаным тарыфе. Аргументацыя такая: высокая загружанасць кіроўцаў, нават не ў сама розрух.
— Нам павінны даць алгарытм разліку вось гэтых «гарачых гадзін». Як фармуюцца каэфіцыенты павышэння, зыходзячы з іх матэматычнай мадэлі, якая, як яны кажуць, закладзеная ў праграмным прадукце.
Раней Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт таксама заяўляў аб прызнанні манапольнага становішча і неабходнасці ў абавязковай альтэрнатыве. Разглядаліся прапановы стварэння нацыянальнага аператара таксі аналагічнага тыпу.
Читать на dev.by