«Яндэкс + ФСБ = любоў»: у Амстэрдаме актывісты захапілі дом заснавальніка «Яндэкса» Аркадзя Волажа
У Амстэрдаме сквотары захапілі дом заснавальніка і былога кіраўніка «Яндэкса» Аркадзя Волажа.
У Амстэрдаме сквотары захапілі дом заснавальніка і былога кіраўніка «Яндэкса» Аркадзя Волажа.
У Амстэрдаме сквотары захапілі дом заснавальніка і былога кіраўніка «Яндэкса» Аркадзя Волажа.
Паводле звестак NRC, мясцовыя актывісты занялі пусты асабняк 27 кастрычніка, але абвясцілі пра гэта пазней. Яны адмовіліся ўдакладніць, як праніклі ў будынак і колькі чалавек там знаходзіцца. Актывісты маюць намер засяліць у асабняк тых, хто мае патрэбу ў жытле, і праводзіць там палітычныя імпрэзы.
Паводле слоў сквотараў, яны захапілі дом на знак пратэсту супраць расійскай ваеннай аперацыі ва Украіне і супраць капіталізму. На вокны яны павесілі транспаранты з адпаведнымі лозунгамі. На адным з плакатаў напісана па-руску «Яндэкс + ФСБ = любоў». Захоплены дом наведвалі паліцыянты, але пра іх дзеянні нічога не вядома. Мясцовая пракуратура пачала праверку.
Раней у чэрвені Аркадзь Волаж трапіў пад санкцыі ЕС, пасля чаго пакінуў пасаду генеральнага дырэктара «Яндэкса» і савет дырэктараў кампаніі. Прадпрымальнік заявіў, што плануе абскардзіць сваё траплянне ў санкцыйны спіс. Таксама Нідэрланды замарозілі права ўласнасці бізнэсоўца на нерухомасць у краіне.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Это демократические европейцы, им можно.
Девбаю ответственное поручение - срочно наладить выпуск репортажей про заселение бездомных в дом Воложа, с подробным описанием как кардинально поменялась жизнь бездомных в Амстердаме после этой акции.