«Яндэкс» адмаўляе, што ФСБ атрымае доступ да звестак пра паездкі на таксі па-за межамі Расіі
Інфармацыю пра паездкі на таксі могуць атрымаць праваахоўныя органы толькі той краіны, дзе яны былі здзейсненыя. Пра гэта паведамілі «Медузе» ў прэс-службе «Яндэкса». Раней выданне апублікавала матэрыял пра тое, што ФСБ будзе мець кругласутачны доступ да звестак кліентаў, якія карыстаюцца сэрвісам Yandex Go за мяжой.
У «Яндэксе» заявілі, што «большасць сучасных высоканагружаных інтэрнэт-сэрвісаў уладкаваныя такім чынам, што мноства копій даных у зашыфраваным выглядзе захоўваюцца ў розных дата-цэнтрах».
«Найбуйнейшыя інтэрнэт-сэрвісы не ажыццяўляюць фізічнага падзелу захоўвання даных паводле краін, дзе функцыянуе сэрвіс. Пры гэтым запыт на доступ да звестак рэалізуецца выключна паводле геаграфічнай прыкметы — па працэдурах, прапісаных у лакальных законах», — сказалі ў кампаніі. Там дадалі, што пасля 1 верасня «гэтая логіка не зменіцца».
Читать на dev.by