«Яндэкс» плануе прадаць таксі-сэрвіс Yango ў Ізраілі

«Яндэкс» вядзе перамовы аб продажы сэрвісу таксі Yango Israel, даведалася ізраільскае выданне Calcalist.

Пакінуць каментарый

Перамовы аб магчымай угодзе адбыліся нядаўна з Баракам Абрамавым — мясцовым мільянерам і ўладальнікам іерусалімскага футбольнага клуба «Бейтар». Крыніцы Calcalist, блізкія да Yango, сцвярджаюць, што ў дадзены момант перамовы вядуцца з некалькімі іншымі бізнэсоўцамі.

Пастанова звязаная з патрабаваннем расійскага ўрада ад верасня даць ФСБ доступ да звестак пра паездкі кліентаў ва ўсіх краінах прысутнасці сэрвісу. У самім «Яндэксе» адмаўляюць правядзенне перамоў аб продажы.

Як адзначае Calcalist, продаж Yango ізраільскай кампаніі разарве сувязі сэрвісу з Расіяй, а таксама зможа зрабіць яго больш канкурэнтаздольным на ізраільскім рынку.

Заснавальнік «Яндэкса» выказаўся супраць вайны ва Украіне
Па тэме
Заснавальнік «Яндэкса» выказаўся супраць вайны ва Украіне

У Ізраілі пад брэндам Yango, акрамя таксі, працуюць сэрвіс арэнды самакатаў Yango Wind і дастаўка Yango Deli. Усяго ў Yango Israel працуе каля 400 чалавек — гэта без уліку кур’ераў службы дастаўкі і прыкладна 5500 кіроўцаў таксі, з якім супрацоўнічае Yango. Актыўная і пастаянная кліенцкая база кампаніі налічвае 150 тысяч карыстальнікаў.

На днях «Медуза» выпусціла расследаванне, згодна з якім усе даныя сэрвісу таксі «Яндэкс Go» і яго замежнага аналага Yango цяпер захоўваюцца ў расійскіх дата-цэнтрах. Ад 1 верасня да іх зможа атрымаць кругласутачны доступ ФСБ. У самім «Яндэксе» запэўніваюць, што звесткі пра паездкі могуць быць перададзеныя выключна праваахоўнікам той краіны, дзе была здзейсненая паездка, і што пасля 1 верасня «гэтая логіка не зменіцца».

ФСБ атрымае кругласутачны доступ да даных таксі Yandex Go. Уключна з паездкамі па-за межамі Расіі
Па тэме
ФСБ атрымае кругласутачны доступ да даных таксі Yandex Go. Уключна з паездкамі па-за межамі Расіі
«Яндэкс» адмаўляе, што ФСБ атрымае доступ да звестак пра паездкі на таксі па-за межамі Расіі
Па тэме
«Яндэкс» адмаўляе, што ФСБ атрымае доступ да звестак пра паездкі на таксі па-за межамі Расіі
«Яндэкс» абяцае не перадаваць ФСБ даных пра паездкі на таксі ў Беларусі
Па тэме
«Яндэкс» абяцае не перадаваць ФСБ даных пра паездкі на таксі ў Беларусі

Читать на dev.by