«Яндэкс» распрацоўвае мультымадальную нейрасетку, але да ўзроўню ChatGPT далёка

Кампанія распрацоўвае новую мадэль SpeechGPT, якая стане мультымадальнай і зможа выконваць задачы на стыку тэксту і гуку.

Пакінуць каментарый

Паводле звестак «Камерсанта», цяпер «Яндэкс» наймае ў сваю каманду спецыяліста ў галіне машыннага навучання.  У апісанні вакансіі на сайце кампаніі паказана, што новая мадэль «умее ўспрымаць тэкст і гук, адказваць тэкстам і гукам, вырашаць розныя задачы на стыку тэксту і гуку».

Эксперты мяркуюць, што мадэль будзе паказаная найбліжэйшымі месяцамі. SpeechGPT паступова будуць убудоўваць ва ўжо існыя сэрвісы, звязаныя з кліентамі і партнёрамі кампаніі. Аднак наўрад ці новы генератыўны прадукт зможа канкураваць з магчымасцямі Gemini або ChatGPT, паколькі на стварэнне падобных сэрвісаў неабходныя мільярды долараў.

ElevenLabs запустила ИИ-генератор звуковых эффектов
По теме
ElevenLabs запустила ИИ-генератор звуковых эффектов
Nvidia показала ИИ-помощника для геймеров
По теме
Nvidia показала ИИ-помощника для геймеров
ЕС создает первый орган, регулирующий ИИ 
По теме
ЕС создает первый орган, регулирующий ИИ

Читать на dev.by