«Яндэкс» створыць свой аналаг ChatGPT і ўбудуе ў пошук

Кампанія найбліжэйшым часам пачне навучанне нейрасеткі, першыя інтэграцыі з сэрвісамі «Яндэкса» запусцяць пры канцы 2023 года.

1 каментарый

Паводле даных «Известий», нейрасетка атрымае назву YaLM 2.0. Першы інструмент умее генераваць тэксты на рускай і англійскай мовах. Кампанія выкарыстоўвае яго больш як у 20 праектах, у тым ліку ў генератары фраз «Балабоба». Новая нейрасетка стане часткай «Пошуку», «Алісы», «Пошты» ды іншых сэрвісаў.

Прадстаўнікі «Яндэкса» заявілі, што «Аліса» зможа лепш разумець кантэкст гутаркі і адказваць на большую колькасць складаных пытанняў, пошук зможа генераваць адказы. У «Пошце» нейрасетка таксама дапаможа скласці разгорнуты ліст або стварыць пераказ атрыманых паведамленняў. Раней Microsoft заявіла, што ўбудуе ChatGPT у свой пашукавік Bing. Кітайскі Bing распрацоўвае ўласны чат-бот.

OpenAI стварыла сэрвіс для выяўлення тэкстаў, напісаных ChatGPT
Па тэме
OpenAI стварыла сэрвіс для выяўлення тэкстаў, напісаных ChatGPT
Кітайскі пашукавік Baidu выпусціць бота-аналага ChatGPT
Па тэме
Кітайскі пашукавік Baidu выпусціць бота-аналага ChatGPT
Nvidia можа зарабіць велізарныя грошы ад ажыятажу вакол ChatGPT
Па тэме
Nvidia можа зарабіць велізарныя грошы ад ажыятажу вакол ChatGPT

Читать на dev.by