«Яндэкс», VK, «Сбер», «Тинькофф» і іншыя выступілі супраць закона аб доступе сілавікоў да перапіскі і званках

Асацыяцыя вялікіх даных (АБД) выступіла супраць законапраекта МУС РФ, згодна з якім ведамства атрымае доступ да любых даных у інтэрнэце і сэрвісах.

5 каментарыяў

Паводле даных Forbes, у выпадку прыняцця закона доступ да званкоў і перапіскі атрымаюць структуры МУС і ФСБ, а таксама Федэральнай службы выканання пакаранняў (ФСВП) і Федэральнай мытнай службы (ФМС). Асацыяцыя лічыць, што «патрабаванні да законнасці і абгрунтаванасці ў гэтых падраздзяленнях істотна ніжэйшыя».

Таксама, на думку АБД, закон падарве «існыя архітэктуры абароны ў тэхналагічных сістэмах і дата-цэнтрах» і можа негатыўна паўплываць на працу інфармацыйных сістэм і аб’ектаў крытычнай інфраструктуры.

У АБД уваходзяць VK, «Яндэкс», «Сбер», «Тинькофф», «Газпрамбанк», ВТБ, «Рассельгасбанк», «Мегафон», МТС, «Білайн», «Растэлекам», «Цэнтр стратэгічных распрацовак», «Сколкава» і Аналітычны цэнтр пры ўрадзе Расіі.

Расійскую «дачку» Google западозрылі ў наўмысным банкруцтве
Па тэме
Расійскую «дачку» Google западозрылі ў наўмысным банкруцтве
У Расіі павялічылі ўзрост адтэрміноўкі для айцішнікаў да 30 гадоў
Па тэме
У Расіі павялічылі ўзрост адтэрміноўкі для айцішнікаў да 30 гадоў
Еврокомиссия: Маск изменил политику безопасности Twitter, и это на руку российской пропаганде
По теме
Еврокомиссия: Маск изменил политику безопасности Twitter, и это на руку российской пропаганде

Читать на dev.by