«Яндэкс» выклаў інструмент для хуткай зборкі Android-праграм

«Яндэкс» апублікаваў на GitHub фрэймворк Yatagan — ён аўтаматычна генеруе код, які звязвае паміж сабой часткі праграмы, піша vc.ru.

Пакінуць каментарый

Yatagan можна выкарыстоўваць замест фрэймворка Dagger. Ён задзейнічае API Dagger, але генеруе менш кода і гэтым скарачае час зборкі.

У Yatagan ёсць спецыяльны рэжым для распрацоўшчыкаў, які звязвае модулі без генерацыі кода. Ён нязначна запавольвае запуск праграмы, але моцна паскарае зборку.

Першапачаткова кампанія выкарыстоўвала Yatagan для сваіх мэтаў. Напрыклад, паскорыла распрацоўку праграмы «Браўзера» ў два разы.

«Перад намі стаяла задача паскорыць зборку такіх праграм, як «Браўзер» або «Яндэкс з Алісай». Тады мы вывучылі асаблівасці працы Dagger і на яго аснове зрабілі свой фрэймворк. У выніку ў нас атрымалася ўдвая паскорыць зборку. Гэта не значыць, што ўсе атрымаюць такі ж вынік: хуткасць зборкі залежыць ад шматлікіх фактараў. Паводле нашых ацэнак, у сярэднім яна можа вырасці на 40-50% — прычым не толькі ў такіх вялікіх праграмах, як «Браўзер», адзначыў кіраўнік аддзела мабільнай распрацоўкі «Яндэкса» Ілля Богін.

У жніўні кампанія выклала ў адкрыты доступ фрэймворк DivKit, які дазваляе паскорыць распрацоўку мабільных праграм і хутчэй абнаўляць інтэрфейсы.


Читать на dev.by