«Яндэкс.Ежу» прызналі пацярпелай у справе аб уцечцы даных кліентаў
Сэрвіс прызнаны пацярпелай стараной у справе аб уцечцы асабістых даных кліентаў, якая здарылася ў лютым гэтага года.
Паводле даных «Інтэрфакса», уцечка даных карыстальнікаў сэрвісу «Яндэкс.Ежа», якая адбылася ў лютым, была выкліканая хакерскай атакай на рэсурсы. Зламыснікі атакавалі іншы хостынг, дзе былі размешчаныя віртуальныя машыны кампаніі з доступам да ўнутранай сістэмы. Паведамлялася, што ўцечка не закранула банкаўскіх, плацежных і рэгістрацыйных даных карыстальнікаў, то-бок лагінаў і пароляў.
«Па нашай заяве была ўзбуджаная крымінальная справа. Афіцыйнае расследаванне ўсё яшчэ трывае, і мы абавязкова падзелімся яго вынікамі, як толькі з’явіцца такая магчымасць. Пакуль можам толькі пацвердзіць, што атрымалі статус пацярпелага ў гэтай справе», — дадалі ў кампаніі.
У сакавіку кіраўнік «Яндэкс.Ежы» Раман Марэсаў заявіў, што сэрвіс закрыў сістэму, праз якую адбылася ўцечка, і перанёс даныя кліентаў у бяспечнейшае сховішча. Раскамнагляд склаў адміністрацыйны пратакол у дачыненні да кампаніі, міравы суд аштрафаваў сэрвіс на 60 тысяч рублёў за ўцечку.
Читать на dev.by