Яндэкс.Go палічыў кіроўцаў, якіх страціў пасля 1 лістапада

Ад 1 лістапада ў Беларусі на поўную сілу запрацаваў рэестр нерэгулярных аўтаперавозак. Новыя патрабаванні прыкметна скарацілі колькасць таксістаў.

8 каментарыяў

Ужо два тыдні як сэрвіс Яндэкс.Go у Беларусі пасуровеў: праз патрабаванне да кіроўцаў абавязкова быць у рэестры колькасць машын знізілася, час чакання і цэны адпаведна павысіліся. Нарэшце кампанія агучыла памеры страт.

У першыя дні лістапада колькасць кіроўцаў на лініі скарацілася на 25% у Беларусі і на 35% у Мінску, расказаў «Анлайнеру» кіраўнік «Яндэкс Go» у СНД Кірыл Свінцоў. Праз гэта ў сістэме стаў спрацоўваць каэфіцыент павышэння.

— Пры той колькасці кіроўцаў, якія выконваюць заказы з дапамогай нашага сэрвісу цяпер, немагчыма забяспечыць узровень цэн і час падачы, якія мы зналі да 1 лістапада, — заявіў Свінцоў. 

Адзінае выйсце, паводле ягоных слоў, павялічыць колькасць таксістаў у рэестры.

«Чаму? Праз грошы». Айцішнік сышоў з падпрацоўкі ў таксі праз новыя законы, але перадумаў і вярнуўся
Па тэме
«Чаму? Праз грошы». Айцішнік сышоў з падпрацоўкі ў таксі праз новыя законы, але перадумаў і вярнуўся

Читать на dev.by