200-гадовы японскі вытворца керамікі выйграў ад АІ-рэвалюцыі

АІ-бум выклікаў патрэбу ва ўсё новых ЦАДах. Паводле прагнозаў, у 2030 годзе яны будуць паглынаць 35 гігават электраэнергіі на год. Для параўнання: у 2022-м было 17 гігават, а аднаго дастаткова для забеспячэння 750 тысяч дамоў у ЗША. Пры гэтым каля 40% электраэнергіі сыходзіць на астуджэнне сервераў. І гэта добрыя навіны для японскага вытворцы керамічных вырабаў Maruwa, які пачынаў 200 гадоў таму з вырабу посуду, піша Business Insider.

Пакінуць каментарый

Цяпер кампанія выпускае керамічныя кампаненты для друкаваных плат і паўправаднікоў, а таксама матэрыялы для адводу цяпла ў электроніцы, якая працуе пры вельмі высокіх тэмпературах, у навакольнае асяроддзе.

За апошні год акцыі Maruwa падаражэлі ўдвая, а ад красавіка каціроўкі знаходзяцца на рэкордным узроўні. У кампаніі адзначаюць, што попыт на цеплаадводныя матэрыялы імкліва расце дзякуючы запатрабаванасці дата-цэнтраў, і яна мае ў сваёй справе вялікую канкурэнтную перавагу дзякуючы ведам і тэхналогіях, назапашаным за многія гады. Тут чакаюць, што перадавыя вылічэнні, асабліва звязаныя з генератыўным АІ, стануць галоўным драйверам росту бізнэсу ў найбліжэйшыя гады.

Maruwa сыходзіць каранямі ў пачатак 19 стагоддзя. Першапачаткова кампанія спецыялізавалася на посудзе для японскай кухні, а ў 1960-х узялася за кампаненты для электронікі.

ChatGPT расходует в 17 тысяч раз больше электричества, чем среднее американское домохозяйство
По теме
ChatGPT расходует в 17 тысяч раз больше электричества, чем среднее американское домохозяйство
Грядёт подорожание микросхем из-за роста цен на электричество на Тайване
По теме
Грядёт подорожание микросхем из-за роста цен на электричество на Тайване
Цифровая засуха: разработка ИИ требует все больше воды, которой становится все меньше
По теме
Цифровая засуха: разработка ИИ требует все больше воды, которой становится все меньше

Читать на dev.by