Яшчэ адна крыптабіржа больш не працуе з беларусамі
Крыптабіржа KuCoin паведаміла, што спыняе працу з карыстальнікамі з Беларусі і Расіі з 29 кастрычніка.

Гаворка ідзе пра абмежаванні доступу да ўсіх прадуктаў, паслуг і функцый платформы.
У якасці прычыны ўказана неабходнасць выконваць «юрыдычныя і рэгулятарныя патрабаванні».
Карыстальнікам, якіх гэта закране, дашлюць паведамленні з дэдлайнамі і інструкцыямі для закрыцця пазіцый і вываду сродкаў. Тым, хто такіх апавяшчэнняў не атрымае, ніякіх дзеянняў рабіць не трэба.
Раней ад беларусаў адвярнуліся крыптабіржы MEXC і Bitget. Абмежаванні ў дачыненні да іх ёсць і ў Coinbase.

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.