Яшчэ два КПП на мяжы з Літвой будуць закрытыя 1 сакавіка
Яшчэ ў двух пунктах абмяжуюць рух пешаходаў і веласіпедыстаў.
Урад Літвы 21 лютага ўхваліў закрыццё двух кантрольна-прапускных пунктаў на мяжы з Беларуссю — Лаварышкі/Катлоўка і Райгард/Прывалка, паведамляе Delfi. Яны будуць цалкам закрытыя 1 сакавіка 2024 года.
На астатніх двух адкрытых КПП — Меднікі/Каменны Лог і Салечнікі/Беняконі — будзе абмежаваны рух пешаходаў і веласіпедыстаў.
Акрамя таго, урад пагадзіўся паступова памяншаць колькасць дазволаў на аўтобусныя пасажырскія перавозкі — як беларускім, так і літоўскім фірмам, а яшчэ разгледзець пытанне пра абмежаванне пасадкі і высадкі пасажыраў на чыгуначнай станцыі «Кена».
Нагадаем, у жніўні 2023 года Літва закрыла два КПП — Шумск/Лоша і Цверач/Відзы.
Читать на dev.by