Youtube будзе выдаляць спрэчны кантэнт з імітацыяй твараў і галасоў карыстальнікаў
Цяпер карыстальнікі платформы могуць запатрабаваць выдаліць матэрыялы, у якіх АІ або іншыя сінтэтычныя тэхналогіі імітуюць іх твары або галасы.
Цяпер карыстальнікі платформы могуць запатрабаваць выдаліць матэрыялы, у якіх АІ або іншыя сінтэтычныя тэхналогіі імітуюць іх твары або галасы.
Цяпер карыстальнікі платформы могуць запатрабаваць выдаліць матэрыялы, у якіх АІ або іншыя сінтэтычныя тэхналогіі імітуюць іх твары або галасы.
Згодна з палітыкай платформы, разгляд запытаў на выдаленне кантэнту не будзе аўтаматычным. Youtube разглядае заяўкі не як скаргі на дэзынфармацыю, а як парушэнне канфідэнцыйнасці карыстальнікаў. Такім чынам, запатрабаваць выдаліць кантэнт можа толькі сам пацярпелы. Прадугледжаны шэраг выключэнняў для непаўналетніх, людзей без доступу да інтэрнэту, памерлых і шэраг іншых выпадкаў.
Пры разглядзе заяўкі будзе ўлічвацца, ці з’яўляецца кантэнт сінтэтычным, ці створаным з дапамогай АІ, ці ідэнтыфікуе ён чалавека, ці ролік можна лічыць пародыяй, сатырай або чымсьці яшчэ, ці важнае выдаленне кантэнту і ці адпавядае грамадскім інтарэсам. У дачыненні да вядомых асоб будзе разгледжана, ці паказвае спрэчны матэрыял чалавека ў кампраметуючых сітуацыях, напрыклад, ці падтрымлівае генератыўны ролік палітычнага кандыдата.
Платформа дасць уладальніку акаўнта, які загрузіў ролік, 48 гадзін на выдаленне кантэнту. Пры выдаленні матэрыялу скарга закрываецца. У адваротным выпадку Youtube пачне ўласную праверку. Выдаленне кантэнту азначае поўнае выдаленне відэа, выдаленне імя і асабістай інфармацыі чалавека з назвы, апісання і тэгаў відэа. Карыстальнікі могуць размываць твары людзей, але не могуць зрабіць відэа проста прыватным, каб выканаць патрабаванне.
Прадстаўнік Youtube растлумачыў, што платформа не будзе аўтаматычна караць стваральнікаў кантэнту за парушэнне канфідэнцыйнасці. Скаргі будуць разглядацца асобна ад парушэнняў правілаў супольнасці і не прывядуць да аўтаматычных абмежаванняў для канала. Аднак пры паўторных парушэннях платформа пакідае за сабой права прымаць адпаведныя меры супраць распаўсюджвання незаконнага кантэнту.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.