Youtube дадаў АІ-дубляванне на розных мовах
Новая функцыя дазволіць дадаць падрыхтаваную АІ дубляваную агучку да карыстальніцкіх ролікаў.
Новая функцыя дазволіць дадаць падрыхтаваную АІ дубляваную агучку да карыстальніцкіх ролікаў.
Новая функцыя дазволіць дадаць падрыхтаваную АІ дубляваную агучку да карыстальніцкіх ролікаў.
Функцыя распрацаваная ў рамках праекта Aloud з тэхналагічнага інкубатара Google Area 120. Алгарытм транскрыбуе відэа, прапаноўваючы аўтару расшыфроўку запісу, якую ён можа пры неабходнасці адрэдагаваць. Затым сістэма ажыццяўляе пераклад і дадае дубляваную гукавую дарожку.
Цяпер платформа ўжо тэсціруе новую функцыю з некалькімі сотнямі аўтараў. Пакуль даступны дубляж толькі з англійскай мовы на іспанскую і партугальскую, у перспектыве колькасць моў павялічыцца. Інструмент дапаможа істотна пашырыць аўдыторыі каналаў, у будучыні распрацоўшчыкі плануюць зрабіць гукавыя дарожкі падобнейшымі да арыгінальных галасоў і сінхранізуюць маўленне з артыкуляцыяй.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.