Youtube дадаў стабілізацыю гуку, паскарэнне відэа і мноства іншых функцый
Кампанія расказала пра новыя функцыі сэрвісу: стабілізацыю гуку, паскарэнні відэа, візуальныя падказкі ды іншае.
Раздзел «Бібліятэка» і профіль карыстальніка аб’ядналі ва ўкладку «Вы». Цяпер у ёй можна знайсці прагледжаныя відэа, плэйлісты, пакупкі, а таксама наладзіць уліковы запіс.
У мабільнай праграме з’явілася функцыя «стабільная гучнасць», якая памяншае рэзкія перапады гуку. Таксама ў праграму дадалі рэжым блакавання выпадковых націскаў, каб пазбегнуць міжвольных перапыненняў.
Video format not supported
Цяпер можна паскорыць прайграванне відэа доўгім націскам у любым месцы экрана. Калі прыбраць палец, хуткасць зноў стане стандартнай. Функцыя будзе даступная і ў вэб-версіі сэрвісу.
Video format not supported
Распрацоўшчыкі дадалі візуальныя падказкі для кнопак «Падабаецца» і «Падпісацца» ў мабільнай праграме і вэб-версіі. Анімацыя з’явіцца, калі аўтар папросіць карыстальнікаў паставіць лайк або стаць падпісчыкам канала.
Video format not supported
Лічыльнік праглядаў новых відэа ў першыя 24 гадзіны будзе абнаўляцца ў рэжыме рэальнага часу, самыя папулярныя каментары пачнуць чаргавацца.Таксама карыстальнікам тэлевізараў SmartTV стала даступнае вертыкальнае меню, у якім можна паглядзець апісанне відэа, змест і каментары.
Читать на dev.by