Youtube паказаў праграму для рэдагавання відэа і дадаў генератыўны АІ ў сэрвіс
Пакуль праграма даступная толькі ў бэта-версіі на Android у васьмі краінах, большая колькасць краін з’явіцца «найбліжэйшым часам».
Загрузіць праграму могуць карыстальнікі ЗША, Германіі, Францыі, Вялікабрытаніі, Інданезіі, Індыі, Паўднёвай Карэі і Сінгапура. Кампанія плануе выпусціць iOS-праграму ў 2024 годзе.
Youtube Create дазваляе абразаць і рэдагаваць відэа, дадаваць аўтаматычныя субтытры на англійскай, хіндзі і іспанскай мовах. Можна выкарыстоўваць фільтры, эфекты, чысціць гук ад фонавых шумаў і запісваць закадравы тэкст унутры праграмы.
У бібліятэцы праграмы ёсць тысячы песень і гукавых эфектаў. Youtube мае права на гэтыя трэкі і гукі, таму аўтары змогуць манетызаваць ролікі. Пасля рэдагавання відэа карыстальнікі могуць экспартаваць яго на свой канал.
Таксама відэасэрвіс дадаў на платформу новую функцыю Dream Screen, якая дазволіць генераваць з дапамогай нейрасеткі відэа і малюнкі. Аўтары змогуць выкарыстоўваць іх у якасці фону для кароткіх ролікаў у Shorts.
Спачатку генерацыя будзе адбывацца з дапамогай падказак карыстальніка. У далейшым аўтары атрымаюць магчымасць ствараць рэміксы і рэдагаваць існыя ролікі наборам АІ-інструментаў.
Аўтары будуць атрымліваць персаналізаваныя рэкамендацыі, заснаваныя на тым, які кантэнт папулярны сярод аўдыторыі. Алгарытм зможа на аснове тэкставага запыту падбіраць музыку для відэа паводле яго апісання.
Таксама Youtube анансаваў функцыю дубляжу на базе штучнага інтэлекту. З яе дапамогай аўтары змогуць дубляваць свае ролікі на розныя мовы. Гэты інструмент распрацавала каманда Aloud, які ўваходзіць у інкубатар стартапаў Area 120.
Читать на dev.by