YouTube цяпер можа ператвараць фота ў відэа

Кампанія дадала новыя генератыўныя інструменты ў Youtube Shorts і Google Фота. Цяпер карыстальнікі могуць ствараць кароткія відэа з статычных выяваў за пару клікаў.

1 каментарый

У Google Фота з’явілася функцыя Photo to video, заснаваная на мадэлі Veo 2: яна дазваляе згенераваць шасцісекундны відэаролік з адной фатаграфіі, выбраўшы адзін з промптаў — «Subtle movements» ці «I’m feeling lucky». Таксама ў сэрвісе неўзабаве стане даступная функцыя Remix, з дапамогай якой можна змяняць стыль фота, напрыклад, ператвараць здымак у комікс ці анімэ.

Падобныя інструменты з’явіліся і ў рэдактары кароткіх відэа Youtube Shorts. Цяпер карыстальнікі ў ЗША, Канадзе, Аўстраліі і Новай Зеландыі могуць ствараць ролікі з фота, тэкставых апісанняў ці простых малюнкаў. Новыя ШІ-эфекты, такія як «пагружэнне пад ваду», а таксама функцыя аўтагенерацыі каляровых выяваў з нарысаў ужо даступныя ў аплікацыі.

Яшчэ адна навінка — платформа AI Playground, якая дазваляе ствараць не толькі відэа, але і музыку ці выявы па тэкставым запыце. Увесь згенераваны з дапамогай ШІ кантэнт будзе пазначацца адпаведнай адзнакай пры публікацыі ў Shorts.

Google адзначае, што новыя функцыі працуюць на мадэлі Veo 2, а гэтым летам платформа пяройдзе на новую версію — Veo 3, якая абяцае яшчэ больш якасную генерацыю відэа. Маштабнае абнаўленне ўжо даступна ў ЗША і шэрагу краін, а да іншых рэгіёнаў дойдзе на працягу 2025 года.

Прарыўны генератар Runway ажыўляе персанажаў па рэферэнсе з відэа
Па тэме
Прарыўны генератар Runway ажыўляе персанажаў па рэферэнсе з відэа
Google запусціла хуткую версію свайго генератара відэа
Па тэме
Google запусціла хуткую версію свайго генератара відэа
Midjourney прэзентавала свой першы генератар відэа
Па тэме
Midjourney прэзентавала свой першы генератар відэа

Читать на dev.by