YouTube цяпер паказвае Recap: што вы глядзелі ўвесь год — на адной старонцы
Платформа ўпершыню запусціла ўласны штогадовы агляд прагледжаных відэа. Новы фармат дазваляе карыстальнікам убачыць, якія каналы, тэмы і тыпы кантэнту суправаджалі іх на працягу года.
Сэрвіс вызначае ключавыя інтарэсы карыстальніка, аналізуе змены яго звычак прагляду і нават прызначае «тып асобы» на аснове перавагаў.
Напрыклад, «Skill Builder» атрымліваюць тыя, хто часцей за ўсё глядзіць навучальныя ролікі, «Sunshiner» — прыхільнікі пазітыўнага кантэнту, а «Trailblazer» — аматары арыгінальных і нестандартных відэа. Ёсць і іншыя тыпы: «Wonder Seeker», «Connector», «Dreamer» і інш.
У асобнай картцы карыстальнікі таксама ўбачаць сваіх топ-артыстаў і песні года, аднак больш глыбокая статыстыка даступна ў Youtube Music Recap, які пачаў разгортвацца на мінулым тыдні.
Новы Recap ужо даступны для карыстальнікаў Паўночнай Амерыкі, а глабальны запуск адбудзецца на працягу тыдня. Знайсці агляды можна на галоўнай старонцы Youtube або ва ўкладцы «Вы». Функцыя працуе як на мабільных прыладах, так і ў вэб-версіі.
У Youtube адзначаюць, што карыстальнікі даўно прасілі запусціць падобны агляд, і перад рэлізам кампанія пратэставала больш за 50 канцэптаў.
Адначасова з запускам Recap платформа апублікавала і традыцыйныя лідарборды года. MrBeast у шосты раз запар стаў самым папулярным крэатарам Youtube. Лепшым падкастам прызнаны «The Joe Rogan Experience», а песня Bruno Mars і Lady Gaga «Die with a Smile» заняла першае месца ў музычным чарце.
Читать на dev.by