Youtube тэсціруе кнопку «Прайграць што-небудзь»
Платформа пачала тэсціраваць новую функцыю «Прайграць што-небудзь» для Android. Яна дазваляе запускаць выпадковыя відэа з дапамогай плаваючай кнопкі.
Паводле даных The Verge, новая кнопка «Прайграць што-небудзь» выглядае як плаваючая кнопка FAB, якая размешчана ў праграме троху вышэй за ніжнюю панэль. Яна мае чорны фон з белым надпісам «Play something» ды іконкай прайгравання. Пры націску на гэтую кнопку YouTube запускае выпадковае відэа.
Кантэнт прайграецца ў міні-плэеры, дзе справа размешчаныя вялікія кнопкі для адзнак «Падабаецца», «Не падабаецца», дадання каментароў і функцыі «Падзяліцца». У ніжняй частцы экрана размешчаная паласа пракруткі. Пасля запуску міні-плэера кнопка «Прайграць што-небудзь» знікае.
Youtube тэсціруе гэтую функцыю ўжо больш за год, і раней прапаноўваліся і іншыя варыянты яе рэалізацыі, уключаючы банер з надпісам «Прайграць што-небудзь» і стандартную кнопку з чорна-белым лагатыпам YouTube. Netflix летась адмовіўся ад аналагічнай функцыі выпадковага выбару відэа пад назвай Surprise Me.
Читать на dev.by