YouTube, VPN, сацсеткі. Што вядома пра інтэрнэт-збоі гэтай ноччу
Карыстальнікі вырашылі, што ў краіне тэсціруюць блакаванне.
Мінулай ноччу карыстальнікі фіксавалі збоі ў працы розных інтэрнэт-сэрвісаў у Беларусі. Яны былі кароткатэрміновымі і як быццам хаатычнымі: паведамляюць пра тое, што месцамі адмаўляў Youtube, месцамі — Telegram, Instagram, Facebook, TikTok, VK. Акрамя таго, ёсць паведамленні аб парушэннях у працы VPN. Мы сабралі сведчанні пра начныя перабоі сувязі.
«Магчыма, у Беларусі тэсціруюць блакаванне VPN, — напісаў нам чытач. — Сёння каля 05:20 не мог падключыцца да сервераў, якія працуюць па пратаколах IPSec і OpenVPN. Правяраў праз хатні інтэрнэт byfly і мабільны МТС. Пры гэтым сайты без VPN адкрываліся нармальна. Дзесьці праз гадзіну падключэнні аднавіліся».
«Сёння ноччу IPsec да Германіі», — скрын з такім подпісам даслаў іншы чытач.
— Час мінскі. Правайдар мясцовы — Белтэлекам. Але я не магу даць гарантыю, што гэта было блакаванне, магу толькі канстатаваць, што ў паказаны час вузел у Германіі з боку Беларусі даступны не быў.
У той жа час у іншых карыстальнікаў, наадварот, адмаўлялі сэрвісы без падключэння да VPN. З VPN усё працавала.
У 9 раніцы той жа аўтар у X:
«Ужо адпусціла. Але зламаўся твітар. Цi гэта мой інтэрнэт, ці нешта па начах адбываецца».
«Тг не працаваў. Астатняе норм. Прыкладна 2 гадзіны. Не грузiла нiчога, нават паведамленнi. З VPN не спрабаваў».
«Я не змагла зайсці ў твітар і цікток зараз без впн», — паведамленне ў X у 06:57 раніцы.
Такім чынам, у сеціве шмат разрозненых сведчанняў пра збоі ў працы Youtube, Telegram, а таксама сацсетак без VPN. Адмаўлялі і самі VPN-сэрвісы. Афіцыйных заяваў у сувязі з гэтым дзяржорганы не рабілі.
Читать на dev.by