Youtube запускае аўтаматычны дубляж на дзевяці мовах
YouTube паказаў новую функцыю аўтаматычнага дубляжу, якая робіць кантэнт даступным на розных мовах. Функцыя стане даступная для сотняў тысяч каналаў, прысвечаных пазнавальным тэмам.
Атрымаць аўтаматычны дубляж змогуць аўтары, якія, напрыклад, вядуць кулінарныя блогі або расказваюць пра падарожжы. У перспектыве функцыя стане даступная і аўтарам іншага тыпу кантэнту.
Пры загрузцы відэа Youtube будзе аўтаматычна вызначаць зыходную мову і ствараць дубляваныя версіі на некалькіх мовах. Аўтар іх можа знайсці ў YouTube Studio ў раздзеле «Мовы». Аўтары могуць праглядаць і кіраваць гэтымі дубляжамі, у тым ліку скасоўваць публікацыі або выдаляць нездавальняючыя версіі.
Пакуль платформа падтрымлівае англійскую, французскую, нямецкую, індыйскую, інданезійскую, італьянскую, японскую, партугальскую і іспанскую мовы. Google папярэджвае, што асістэнт можа дапускаць граматычныя, стылістычныя і фанетычныя памылкі, а тэмбр дубляжу можа адрознівацца ад арыгінальнага.
Читать на dev.by