Youtube запускае шматмоўны дубляж для ўсіх аўтараў
Платформа абвясціла аб поўным запуску функцыі шматмоўнага аўдыё, якая стане даступнай мільёнам аўтараў па ўсім свеце. Цяпер гледачы змогуць глядзець ролікі на сваёй роднай мове амаль адразу пасля публікацыі.
Новая функцыя дазволіць аўтарам дадаваць дубляваныя аўдыёдарожкі на розных мовах, што значна пашырыць іх міжнародную аўдыторыю без неабходнасці стварэння асобных каналаў для розных рэгіёнаў.
У аснове сістэмы аўтаматычнага дубляжу ляжыць мадэль Geimini. Яна захоўвае арыгінальныя інтанацыі і асаблівасці голасу, што забяспечвае больш натуральнае гучанне перакладзенага кантэнту.
Кампанія адзначае, што ў сярэднім больш за 25% праглядаў відэа з некалькімі аўдыёдарожкамі прыходзяцца на мовы, адрозныя ад асноўнай. На канале шэф-кухара Джэймі Олівера ўкараненне функцыі павялічыла колькасць праглядаў у тры разы, а такія папулярныя аўтары, як MrBeast і Марк Робер, з дапамогай дубляжу дасягнулі мільёнаў новых гледачоў.
Акрамя шматмоўных аўдыёдарожак Youtube тэстуе шматмоўныя мініятуру, каб карыстальнікі бачылі прэв’ю ролікаў на мове, якой яны аддаюць перавагу. З чэрвеня група аўтараў атрымала магчымасць наладжваць мініяцюры для адлюстравання тэксту на розных мовах. У бліжэйшыя тыдні абнаўленне будзе даступнае аўтарам па ўсім свеце.
Читать на dev.by